top of page

Аб праекце

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №7 г. Гродна” прадстаўляе праект “Маё адкрыццё Васіля Быкава”, прысвечаны асобе народнага пісьменніка Беларусі, яго творчасці.
1.    Актуальнасць
-    Размяшчаць карысныя і цікавыя відэа, гаджэты, прэзентацыі , звязаныя з жыццём і творчасцю В. Быкава;
-    Сістэматызаваць і абагуліць назапашаны матэрыял;
-    Стварыць электронную міні-энцыклапедыю народнага пісьменніка Беларусі
2.    Мэта працы — стварэнне праекта як носьбіта энцыклапедычных звестак пра В. Быкава, што дапамагаюць асэнсаваць змест жыцця і творчасці пісьменніка, падзяліцца тэарэтычным матэрыялам  і творчымі напрацоўкамі.
3.    У працы спалучаны ў адно цэлае разнастайныя праекты вучняў.
Добрай вартасцю працы з’яўляецца  ўдалая структура праекта, у якім прадстаўлены 5 частак : Галоўная, Быкаў як…, Ушанаванне памяці, Сувязь з Гродна, Аб праекце. Кожная з якіх мае свае праекты.
Так у першую частку ўвайшлі наступныя: “Дзяцінства і юнацтва”, “Сям’я”, “Адукацыя”.
Другая частка складаецца з праектаў “Васіль Быкаў як салдат і грамадзянін”, “…як пісьменнік”, “…як творца ў мастацтве”.
Трэцяя частка заключае ў сабе два праекты: “Ілюстратары твораў” і “Ушанаванне памяці”.
У чацвёртай частцы толькі адзін праект, які распавядае пра жыццё Васіля Быкава ў горадзе Гродне.
І апошняя, пятая частка дае тлумачэнні і сціслую інфармацыю пра праект, яго аўтараў.

4.    У падачы матэрыяла выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя камп’ютарныя тэхналогіі: прэзентацыі, трэйлеры, відэаролікі.
5.    Адной з вартасцей гэтага праекта  з’яўляецца той факт, што ў ім ёсць спасылкі на пэўныя інтэрнэт-сайты, якія даюць інфармацыю, што выкарыстоўваецца ў праекце.
6.    Матэрыял, прадстаўлены ў праекце будзе карысны для настаўнікаў падчас падрыхтоўкі да ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, для вучняў, якія займаюцца даследчай дзейнасцю, а таксама пры падрыхтоўцы паведамлення ці нейкай іншай інфармацыі да ўрока. 
7.    Праца над праектамі згуртавала вучняў, дала магчымасць тым, хто хацеў, падзяліцца сваімі ведамі з іншымі.  

 

IMG_1109_cr.png
bottom of page