2013
У метадычным тыдні прынялі ўдзел усе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія прадэманстравалі свой педагагічны вопыт.
Алешчык С.Л.
правяла ўрок беларускай мовы ў 9 класе па тэме "Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа".
Вайцяховіч А.І.
выступіла перад калектывам настаўнікаў школы з інфармацыяй па тэме
"Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры"
Прэзентацыя да выступлення
Прэзентацыя праекта "Беларуская хата"
Кісялева Г. В.
прадэманстравала свой вопыт, прэзентуючы партфоліа настаўніка беларускай мовы і літаратуры.
Пшыбыш Л. І.
правяла і падрыхтавала акцыю
"Люблю і спасцігаю родную мову" ў падтрымку беларускай мовы, у якой прымалі ўдзел вучні 5 - 9 класаў.
2014
На метадычным тыдні прадэманстравалі свой педагагічны вопыт настаўнікі Кісялева Г. В. і Вайцяховіч А. І.
Вайцяховіч А. І.
правяла ўрок беларуская літаратуры ў 5 класе па тэме
"Вайна – больш жорсткага слова няма…" (паводле апавядання Міхася Лынькова “Васількі”).
Кісялева Г.В.
падрыхтавала выступленне па тэме
"Выкарыстанне камп'ютарных тэхналогій на ўроках беларускай літаратуры"
2015
У метадычным тыдні прынялі ўдзел тры настаўнікі: Пшыбыш Л. І., Кісялева Г. В., Вайцяховіч А. І.
Пшыбыш Л. І.
правяла ўрок беларускай мовы ў 9 класе па тэме
"Бяззлучнікавыя складаныя сказы. Абагульненне вывучанага па тэме"
Канспект урока
Прэзентацыя да ўрока
Кісялева Г. В.
прадставіла сістэму працы па тэме самаадукацыі ўсяго метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Вайцяховіч А. І.
падзялілася матэрыяламі з вопыту працы з адоранымі дзяцьмі па тэме
"Фарміраванне развіцця маўлення праз даследчую працу"
2016
Настаўнік Алешчык С. Л. правяла ўрок па беларускай літаратуры ў 11 класе па тэме “ Мудрасць разумення духоўных каштоўнасцей у канонах Георгія Марчука”, на якім пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, стварыла ўмовы для разумення жанравай спецыфікі твораў, ідэйнага зместу.
Настаўнік Вайцяховіч А. І. правяла пазакласнае мерапрыемства “Просім у хату, госцейкі нашы!”, на якім пазнаёміла з прадметамі хатняга побыту, стравамі і пітвом, творчымі вырабамі і святамі беларусаў; праз іх апісанне дала ўяўленне пра лад жыццця беларусаў; спрыяла выхаванню пашаны да культурнай спадчыны беларускага народа.
2017
Настаўнік Кісялёва Г. В. выступіла па тэме “Міжпрадметныя сувязі як аснова інтэгратыўнага падыходу пры вывучэнні беларускай літаратуры”
Метадычныя дэкады
Блог настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
СШ №7 г. Гродна