У працы не маеш права: на роспач, на слабасць, на стому. Твая пачэсная справа – жыццё адкрываць другому.
Алена Руцкая
Кісялёва Галіна Вячаславаўна,
кіраўнік МА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі
Першы аб’яднання прадстаўнік –
Галіна Вячаславаўна Кісялёва, яго кіраўнік.
Першай на сябе ўсё прымае,
Бо вышэйшую катэгорыю настаўніка мае.
І лёгка, неяк ад прыроды,
Атрымоўвае ўзнагароды,
Бо ўмее граматна дзяцей вучыць.
Яе дэвіз у працы так гучыць:
Поспех выхавання школьнiка вызначаецца творчай актыўнасцю, творчым мысленнем настаўнiка.
e-mail: halinka_k@mail.ru
Вайцяховіч Антаніна Іосіфаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі
Мноства мудрых у сабе мае сховішч
Антаніна Іосіфаўна Вайцяховіч.
Смела першая, сам-насам
Ды са здольным сваім класам,
У глыб навукі заглядае,
Бачыць сутнасць прывучае.
Свае ўрокі беларускія
Адаптуе пад майстэрні французскія.
І ўпэўнена, без кампрамісу,
Ідзе да мэты пад дэвізам:
Сумленнасць у адносiнах да вучняў,
Энтузiазм ў працы,
Развiццё творчых i iнтэлектуальных здольнасцяў дзяцей,
Цеплыня ў сэрцы,
Адказнасць за сваю справу павiнны знайсцi месца ў сэрцы кожнага педагога.
e-mail: antonina.voytehovich@mail.ru
Алешчык Святлана Леанідаўна,
настаўнік першай катэгорыі
Маўленнем лашчыць слых здаўна
Алешчык Святлана Леанідаўна.
Да навучання ставіцца паважна,
Заўсёды стрымана ўмеру і разважна.
Умее ставіць класу праблемныя пытанні,
Прымаць ад вучняў смела моўныя вызванні.
А перад цяжкасцямі не пакараецца,
Бо ў працы свайго дэвізу трымаецца:
“Быць добрым настаўнiкам – гэта значыць выступаць у трох iпастасях:
знаўцы, артыста, урача”.
Візітоўка
Блог настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
СШ №7 г. Гродна